Я пакiдаю Радзiму

Я пакідаю Радзіму --
Сум і трывога ў душы.
Усяго праз адну гадзіну
Сустрэнуць мяне на мяжы
Добрыя, шчырыя людзі,
Якія мяне правядуць
Праз лес, што пачуцці будзіць,
Праз поплаў, і праз ваду.

Я пакідаю Радзіму --
Тут здрада куе падман.
Няма тут месца праўдзівым:
Свабоды даўно няма.
У сэрцы сваім маўклівым
Я слёзы і памяць нясу.
Птушкі парэзалі клінам
Неба майго вясну.

Я пакідаю Радзіму --
Кут, дзе я марыў і рос.
У думках -- так многа дзірак.
Так мала на твары слёз.
Кажу сабе:  я -- прыеду,
Як толькі пакліча край
Да гнёздаў, да новых ведаў,
Дзе грацьме свабоду май.

29.06.2021. Заслаўе


Рецензии
Сколько уже покинули Беларусь?(

Елена Ярошевич   12.07.2021 13:37     Заявить о нарушении
Алена,толькі ва Ўкраіну з'ехала за год 460 тысяч беларусаў. Тое, што адбываецца цяпер -- гэта сапраўдны генацыд,накіраваны на знішчэнне беларускага народа.

Валерий Познякевич   25.07.2021 21:17   Заявить о нарушении