***

Не ратуе царква і вера --
Беларусь вынішчаецца часам,
Што ўзрасціў у няволі звера,
Накарміў яго хлебам,  квасам.

Гэты звер вынішчае поле,
Высякае лясы і пушчы.
Беларусі такая доля
Здзек трываць,
Сваю мову плюшчыць.

Як абрыдла жыццё такое:
Сярод ночы не выйсьці з хаты.
Звер капае Айчыны поле,
Што засеяў вясной араты.

Той, хто выйшаў яго палохаць --
Не вярнуўся ў сваё гняздоўе.
Рукі звера ў крыві па-локаць.
Для яго Беларусь -- раздолле.

Не збярэцца народ ніколі
На народны свой сход, ці веча.
Ён скарыўся звярынай волі
І забыўся сваёй, чалавечай.

01.07.2021. Заслаўе


Рецензии