Аснова жыцця
Не ліпень на гуслях іграе --
Шлях Малочны сцяжыну праклаў
Да цябе, мая дарагая.
Я штоночы па ёй іду
Да сузор'яў сваёй надзеі.
Тут знаходжу я мноства дум.
Мы іх разам з табой падзелім.
Мне не шмат да цябе ісці.
Яшчэ трошкі -- і дзён сустрэча
Будзе з ліпай маёй цвісці,
Аздабляць сваім кветам вечар.
Не пытайся ў мяне аб тым,
Чаму Шляхам Малочным крочыў?
Проста граў ён стары матыў,
Не гублялі спадзеву вочы.
Хтосьці скажа, што гэта лёс --
Да каханай дайсьці праз неба.
Беларусь я ля сэрца нёс --
Яе мова сузор'ям трэба.
Яе песьні патрэбны ўсім,
Хто душою крануўся слова.
Дай нам, Божа, духоўных сіл,
Каб не згасла жыцця аснова.
01.07.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №121071006642