***

Збудавалі мы дом
Без дзвярэй і без вокнаў.
З яго выйсці на волю
Не дадзена нам.

Дом штоночы стагнаў,
Ён усхліпваў і войкаў,
Быццам хтосьці рабіў
Перавяз яго ран.

А навокал зіма --
Яна печ не распаліць.
Не сагрэе дзяцей,
Што ляглі адпачыць.

Вокны ў хатах маёй
Беларусі прапалі --
Ад замкнёных дзвярэй
Пагубляў хтось ключы.

Сярод чорных начэй --
Ні святла, ні надзеі.
Забаронена нам
Размаўляць ноччу ўслых.

Мы расстрацілі час:
Беларусь праглядзелі.
Да хацін без дзвярэй
Не лятуць больш буслы.

Стала неба пустым:
Дзе быў лес -- зараз поле.
Замест пушчы -- кусты
Лазняку і шыпшын...

Беларусі зямля
Брэсцкай крэпасцю стогне:
Адбіваецца стогн
Той у кожнай душы.

01.07.2021. Заслаўе


Рецензии