***
Самотаю дыхае лета.
А воля гадзюкай на пні
Ляжыць, і чакае паэта.
Я болей у лес не хаджу --
Парэзалі дрэвы вар'яты.
У небе -- ні хмар, ні дажджу --
Мой край лукашызмам пракляты.
Бяссонніца скрала жыццё --
Няма ні надзеі, ні мэты.
Скалола мне думкі асцё,
Што часам загострана гэтым.
За кратамі -- воля і дзень.
Працуе судовы канвеер.
Ён светлыя мары крадзе,
Праўладнаю здрадаю вее.
Айчыны выношваю боль:
За родную мову малюся.
Нас заўтра чакае ўсіх бой
За веру і лёс Беларусі.
06.07.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №121071006604