Мая краiна
Тут барацьба паміж дабром і злом.
Малюе хтосьці на асфальце мелам
Не волі сцяг, а Беларусі дом.
Мая краіна -- позірк Еўфрасінні
З усмешкаю на твары і ў вачах.
Мы проста новых выбараў прасілі,
А ў нас стралялі каты па начах.
Мая краіна -- словы Бандарэнкі:
Апошні крык параненай душы.
І людзі ў чорным: людзі-недарэкі,
Што нішчаць курапацкія крыжы.
Мая краіна -- боль майго народа,
Які жадае вольнага жыцця.
Мая краіна -- не вайна, а згода
І пошук выйсця: цемры забыцця.
Мая краіна -- гэта верш Купалы:
Пагляд паэта ў вечнасць, далячынь...
Мая краіна, бы лісток апалы:
Агонь, што ззяе кветкаю ўначы.
Мая краіна -- гэта памяць продкаў,
Што зычылі нам шчасця і дабра.
Плыве па хвалях дзён руплівых лодка --
Вясляр свой шлях акрэслены абраў.
Мая краіна -- гэта крык жанчыны,
Што зацягнулі каты ў аўтазак.
Мая краіна -- гэта тры прычыны,
Каб выйсьці ўсім і весляру даць знак.
07.07.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №121071002742