Виктор Володин. У зеркала
Ля люстэрка
Свет мой, зеркальце! скажи…
А.С. Пушкин
Не верце у дваістасць – бо сваёй маной
Нас люстры ўцягваюць ў аб’ёмы амальгам.
За ртуццю, серабром, за плоскасцю шкляной
Прамавугольніка, авала ці другога,
Адлюстраванні мы і больш нічога –
Два мімы ў геаметрыі іх рам.
Ілюзіён, бязмоўе тое з гам
Акварыумных рыб.
І бачанні, і сны
Мяшчан з сумежнай стараны. Яны,
Глядзі, ужо у лісціках з паперы
За яр нясуцца, з ветрыкам, наперад…
І толькі радасці – да свята, да вясны!
А там і лета – і не за гарамі…
Ажыўшы зноў мастацтвам арыгамі,
У люстраное заляціць акно,
Спяктральным элементам арабеска:
Глядач з героем новага кіно,
І з жанравай карціны з эскімо
Ў начышчаным да дымчатака бляску.
Законнаю паловаю трумо.
http://stihi.ru/avtor/vvv555
Свидетельство о публикации №121070903586
Алла Белькова Кресс 09.07.2021 19:46 Заявить о нарушении
Викторволодин 09.07.2021 21:44 Заявить о нарушении
Алла Белькова Кресс 10.07.2021 11:23 Заявить о нарушении