Беларус сядзiць па-за кратамi
Сэрцы сціснутыя ў сям'і яго.
У турму пасаджаны катамі,
Але кахання не згасіць святло.
Хай для іх завецца ён ворагам,
Але ведае нават і дзіця...
Тата - герой люду вольнага
І ніколі не здрадзіць веры сцяг.
Дасылае ў лісце, што трымаецца,
Абдымае сям'ю і дом свой сніць.
Ад ідэй сваіх не адмаўляецца
І сям'ю спрабуе абараніць.
Усе абдымаюць яго сям'ю -
Нават тыя, каго побач не было.
Хутка вызвалім мы сваю зямлю
Назаўсёды запалім над ёй святло.
Свидетельство о публикации №121070800548