Я загараю па начах
Як свечка, што адна на гмах,
Што цемру агарне святлом,
Я загараю па начах,
Мне Месяц азарае дом.
Не лёг на грудзі хай загар,
І твар не афрыканскі мой,
Але ў душы бясспрэчны жар
Ад працэдуры з навіной.
Не зводжу з розуму дзяўчат
І не хлушу пра мораў шкло.
Важней наяве, не праз чат,
Душ асалода і цяпло.
Салярый выключыць зара,
А мроя найярчэй гары!
Сказаць вам праўду ўсю пара –
Рамантык вабны і знутры.
Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2021/07/07/4216
Свидетельство о публикации №121070704237