Тану

Перевод на белорусский язык – Пётр Семинский
               
 
Пішу я пра жыццё харэем,
Ці ямбам цешу думак прыць.
Я на паэзію хварэю,
Каб чорны тэрмін аддаліць.

Я побыт рыфмай ахінаю,
У вершах сэнс шукаю дзён.
У іх я боль душы хаваю,
У іх кахання бачу плён.

Святло ўва мне нябачна ззяе,
І літар рад – ягоны цень.
Ён мне бясконцасць адраджае,
І поўніць марай кожны дзень.

Харэем думаю і ямбам,
А рыфме здаўся я ў палон.
Плыву жыццём да чорнай дамбы.
– Ты тонеш! – чую наўздагон.


Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2021/07/07/4047


Рецензии