Шыпшына щиповник
заснежаную шыпшыну...
Яна ўпрыгожвала восень,
яна ўпрыгожыла зіму.
Яна гарыць -не згарае,
полымя агня нясе
таму, хто сцежкі не ведае,
не ведае шлях свой яшчэ.
Яна вышыванкай, як думкай-
апране пагляд душы-
з калючай сваёй палатніны,
з калянай сваёй красы.
Яна на мяне пазірае-
медзяныя вочі смяюцца...
Збіраю ў букеты шыпшыну-
ружовай пяшчотай сагрэцца.
Свидетельство о публикации №121070507807