Госцi
Сум надумаў заснуць на вачах,
Што так ззялі ў пяшчоты нізіне.
І ў кароткі, хвалюючы шлях
Скіравала скупая слязіна.
Нечаканая ў сэрца зайшла
Боль хмурным і няпрошаным госцем,
Хутка Стомленасць месца знайшла,
Усё ламала: і мышцы, і косці.
На душы зноў Туга ледзяшом
Раскідала мяхі ля дарожкі.
Безвыходнасць ля скроні з нажом
Выла, быццам у прыцемку кошка.
Я як кінуты Богам вакзал
На далёкім забытым паўстанку,
Рупар душу мне ўслых раздзіраў:
«Не шукай у гасцях грамадзянку!»
Той цягнік не вярнуць. «Трэба жыць!» –
Жаль шаптала мне с паразуменнем…
Ад гасцей я хачу адпачыць,
З ёю ў сэрцы звязаўшы імгненні.
Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2021/07/05/5291
Свидетельство о публикации №121070505322