Виктор Володин. Ветер июня
Вецер чэрвеня
Там, дзе убор каралеўскі з вельвету
Колер бардо, ў праменадах пад вечар
Носяць заходы у чэрвені летам;
І выдувае паўднёвы там вецер
Розных сюжэтаў і фабул імгненні
У выяўленні тых будучых фота;
Ў кухні, дзе мамачка варыць варэнне,
Мой персанаж выяўляецца – хто там:
Ён, упіраючы ў дзверцы каленкі,
Лезе на стол, што стаіць ля буфета
І ужывае клубнічныя плеўкі –
Смачны ласунак, як мёд і цукеркі!
Раніца ўстала, яе апранала
Рымская класіка: тога, туніка…
А ў падзямеллі даўно ўжо чакала
Час свой цукровы у склепе суніца –
Ягада, што не гарыць, ды гарэніць.
З ёй застываў у сіропах варэння
Час той салодкі, прыроды стварэнне
З шэптам вярбы і ракой гаварлівай,
Слаўны той час, дзе яшчэ ўсе жывыя.
Мне ад яго засталася на сёння
Сентыментальная старасць бяссоння.
Так вось… і ўсё ж вы варыце варэнне
І выбачайце мяне за тварэнне!
Свидетельство о публикации №121070502617
Викторволодин 05.07.2021 13:04 Заявить о нарушении
Алла Белькова Кресс 05.07.2021 18:11 Заявить о нарушении