Липень
Ліпень прыйшоў са спякотай,
З водарам летуценняў.
Лесу нячутна ўпотай
Сыпнуў суніцы жменяй.
Ветрыкам і стрыжатам
Падараваў моц крылаў,
Сум пасадзіў за краты,
Каб па жыцці фарціла.
Дожджыку даў лагоду,
Жыту наліў калоссе,
Пчолкам - няктар для мёду,
Каб саладчэй жылося.
Ліпу ўвабраў у вэлюм.
Назва з нагоды гэтай -
Ліпень, у кветках хмелю,
Месяц паловы лета.
Фота інтэрнэт
Свидетельство о публикации №121070402936