Спаленае сэрца

Перевод на белорусский язык – Пётр Семинский
               
   
Горкай чарачка спярша.
Позірк стомлены галосіць…
Сівым попелам душа –
Што ад сэрца засталося.

Пагасціць Любоў зайшла
І, не гледзячы на шрамы,
Ледзь запалачку ўзяла –
Полымя ў грудзях, як раны.

Каб агонь – нягоды ў пыл,
Дула ветрам пажаданняў.
Лёс кідала пад ухіл,
Кінуўшы галля стрымання.

Сэрца, нібыта бабыль,
Адзінотай апяклося,
Боль ператварыла ў быль,
У душу лязо ўпілося.

Страчаны ўжо кошт даўно
Чарак выпітых з даверам.
Свет так створаны наш мо:
Прад Каханнем насцеж дзверы?


Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2021/07/03/3735


Рецензии