Танга халодных расстанняу

Перевод на белорусский язык – Пётр Семинский
               

Вецер з лістотай кружыўся.
Грукала восень у шкло.
Лёс без цябе не прыжыўся –
Я ў чорна-белым кіно.

Сотні жыццю майму фарбаў
Дні падарылі з табой.
Прывідам згубленых скарбаў 
Сталі ўсе сны мае з мрой.

Цуд асалоды не вечны,
Як і спатканняў вярста.
Каменем суму на плечы
Ў душу прыйшла пустата.

Сумам калышацца просінь,
Волкасць губляючы з рук.
Кружыць разважліва восень 
У танга халодных разлук.


Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2021/07/03/3665


Рецензии