Да мовы сэрцам дакранiся
Ды ўспомні калісь яе чуў.
З мацярынскаю ласкаю зліўся,
Слоў дзівосных і родных наплыў.
Гэту мову засвоіў з маленства,
Увабраў з малаком і зямлёй.
Захаваў сваім продкам пісьменства,
Зразумеласць яшчэ перадаў.
І няхай яна льецца ўсюды,
Меладычнасць гучыць з вугалкоў.
Мовы роднай паўсюды ўсходы,
Узрасцяць і нашчадкі любоў.
Не забыць ні Радзіму, ні мову,
Продкі далі наказ нам такі.
Помні ўзяўшы яго за аснову,
Ганарыся як нашы бацькі.
03.07.2021 г.
Свидетельство о публикации №121070301793