Бабулiны рукi

Бабулiны рукi заўжды працавалi:
Кармiлi скацiну ды бульбу капалi,
Карову даiлi, на кросеньках ткалi,
Заўсёды, заўсёды яны працавалi!

Не ведалi рукi суму,ляноты.
Як тут сядзець, калi толькi работы!
Грыбы, журавiны на зiму сабраць,
Зацiрку на вечар нам згатаваць!

Кудзелiцу пралi i вышывалi,
Кожнае лета чарнiцы збiралi,
Шкарпэткi дзецям, унукам вязалi...
Заўсёды, заўсёды  яны працавалi!

Каўбасы рабiлi ды маслiца бiлi,
Шчыра, аддана працу любiлi!
Варочалi сена ды шылi сукенкi,
Нiколi яны не былi, бы ў паненкi!

Не ведалi ручанькi персняў  ды кольцаў,
Яны працавалi ад сонца да сонца!
Так многа харошага рукi зрабiлi.
O, каб нашы ўнукi так працу любiлi!!


Рецензии