Лев Болдов. Храм. Рус. Бел

На душы і холадна, і пуста,
свет не бачны дзе не паглядзі, -
У хорам Іоана Златавуста
Пакручастай вулачкай прыйдзі.

Бесклапотны над старою Ялтай,
Белыя баркасы аблакоў,
Далечынь ад торжышча і гвалта,
Піва, чабурэкаў, шашлыкоў.

Стоўпіліся беленькія хаты,
Быццам паства перад алтаром.
Па правулках жвавыя блазняты.
Сонца адлівае янтаром.

А над кіпарысаў частаколам,
Пазалотай загарыцца крыж.
Паланёны, удзячны за прэстыж,
Пазірнеш, душу кідае ў сорам.

Там, дзе за аправаю драўлянай,
Вочы Багародзіцы, па-за,
Не шукай ні выбраных, ні званых,
Там, дзе свечкі тлеецца сляза.

Дзе, сябе сціскаючы да хрусту,
Зноў, нібы ўзносіць над сабой,
Хорам Іоана Златавуста,
На няпэўны бласлаўляе бой.

На паветра выйдзеш акрылёны,
Нібы перайначыў неба ў спод,
Спынішся ля будучай Мадоны -
Дзяўчынём чатырнаццаці год.

   Перевёл Максим Троянович 


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →