Сон

Перевод на белорусский язык – Пётр Семинский
               
                Хто меў імпэт*, спакой губляе,
                І круціцца сусвет турком...
                Магчыма, гэтак рэха рая
                Крадзецца ў храм душы цішком.

Заблытаўся туман у вейках,
З вачэй заплюшчаных зірнуў.
Мне Дзеваю прысніўся нейкай
І ў прахалодзе патануў.

Я піў нагбом нектар імпэту,
Як мёд, на вусны лёг запал.
Душа мая, нібы камета,
У рай пачуццяў несла шквал.

Мяне там сад сустрэў чароўны,
Дзе быць ніяк не можа зім,
Дабро вясёлкай ззяе роўнай
І дорыць асалоду ўсім.

Шпацыраваў з сяброўкай новай
Па дзіўных, казачных лугах,
Свабодны ад нягод суровых,
І днём, і ноччу на нагах.

За рукі ўзяўшыся, як трэба,
Ляцелі, бездань аж гула…
І абдымалі дзеці неба
Нас ценем спрытнага крыла...

...Туман разблытвацца імкнуўся
Далёка ад маіх павек,
І я на досвітку прачнуўся,
Жывы бязмройны чалавек…


У тым відовішчы лунаю.
Запаў у памяць лепшы з сноў,
Нібыта за душу кранае
Яе рука мяне ізноў.

__________

                * Імпэт – запал, парывістасць, імклівасць.


Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2013/06/26/5706


Рецензии