Адчуваннi

Я адчуваю, што губляю твой давер
Што з кожным жартам адыходжу ў старану
Мне гэта вельмі непрыемна, ты павер
Я спачуваю так за тое, што раблю.

Імгненні, што даеш ты мне ў жыцці
Такою ласкай аддаюцца ў сэрцы
Што калі нешта дрэннае табе раблю
Цяжарным грузам гэта па ім б'ецца.

Таму, як і раней, цябе малю  -
Не адыходзіць на доўга, не знікай
З сабою нешта, абавязкова, я зраблю,
Каб больш не адбывалася ўсе гэта.


Рецензии
Мабыць, Вы не беларус, ці толькі спрабуеце пісаць вершы на беларускай мове.
Агулам, усё добра.
Але ёсць памылкі, якія, дарэчы, не ўплываюць на рыфмоўку.
1) " З кожнай шуткай". Правільна будзе " з кожным жартам".
2)" Калі нештае раблю цябе". Правільна трэба пісаць "Табе". Дарэчы, " малю цябе" — гэта правільна напісана.
3) "Не прападай" такога слова ў беларускай мове няма. Правільна будзе " Не знікай"
Агулам, верш выдатны. Калі зменіце русіфіцыраваныя словы на беларускія, верш яшчэ больш лепшым стане.
З павагай — Зміцер.

Дмитрий Тимофеевич Мирошниченко   02.07.2021 10:09     Заявить о нарушении
Дзякуй за водгук на верш.
Усе так, гэта першы верш на мове, ды й пісаўся ўначы, таму шмат памылак розных.
Трэба будзе ў будучыні больш уважліва адносіцца да роднай мовы)

З павагай,
Юрыній.

Юриний   02.07.2021 16:16   Заявить о нарушении