Лета

Зашумелі палеткі бурштынавым ззяннем,
Заіскрылася жыта ад ранішніх рос,
Невялікі ручай, нават, ціхім бурчаннем
Патрывожыў галінкі старых вербалоз.

Пабудзіла свет рэха пранізлівым хохатам,
Днём гарачае санца цеплынёй цалавала,
Але к вечару гром прагудзеў гучным грохатам,
І маланка да раніцы з ім танцавала.


Рецензии