Любiмыя творы
Я пясчынка твая, што раздаўлена цемрай,
Я травiнка ў пустэчы балотнай,
Ды слязiнка матулi маёй пастарэлай…
Я маўклiвая шэрая птушка,
Не спяваю прывольна любiмыя песнi.
Плачу горка начамi ў падушку,
Злiтавацца над краем прашу паднябессе.
Толькi хутка я скiну аковы,
Каб пясчынкi сагрэць i падняць да нябёсаў,
Праспявае любiмыя творы
Мiлы сэрцу народ шматгалоссем!..
Свидетельство о публикации №121063006400