Вось i ранiца летняя у вокнах засвецiцца...
Вось і раніца летняя ў вокнах засвеціцца.
Баба Ліда з сабачкам плыве пад акном.
І жыццё, як прырода, усё яшчэ леціцца,
Яшчэ грэе на сонцы бакі свае дом.
Вось і раніца летняя. Чэрвень вітаецца
Днём апошнім сваім з бабай Лідай, са мной
І птушынымі спевамі лье, нібы каецца
Перад сёлетняй доўгай халоднай вясной.
Вось і раніца летняя небам раскінецца
Над маёй палыселай сівой галавой,
Пацалуе мяне і са мною абдымецца,
І да самай зімы будзе ў сэрцы са мной.
30. 06. 2021 г.
Свидетельство о публикации №121063001805
Мабыць, добры дождж у Вас там прайшоў:)
Цудоўны верш!
З павагай — Зміцер.
Дмитрий Тимофеевич Мирошниченко 30.06.2021 10:04 Заявить о нарушении