Если бы...

Калі б давялося адмаўляцца,
Каханне ўзяў бы з сабой,
Калі б давялося адмаўляцца,
Я ёй не пакіну любоў.

Калі б давялося адмаўляцца,
Не даў бы любоў патушыць,
Калі б давялося адмаўляцца,
Прасіў бы шчэ трохі пажыць.

Маленне хоць чым адгукнецца,
Памкнуся адлік супыніць.
Тузае балючае сэрца,
Ды згадвае следам не ныць.

Раптоўнай навалы пакута,
Спадзеўкі мажлівай мана.
Калі маё слова пачута,
То мабыць прачута здаўна.


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →