Родине

Радзіме

Усходзіць сонца над маёй радзімай
Чырвоны  незгасальна  вечны шар.
У белы колер расцвіла рабіна
У чысты колер самых светлых мар.

Прыпеў:
Блакітных васількоў густыя вейкі
Акаймавалі поля небакрай.
Мая зямля, любімая навекі,
Рамонкава- ружовы светлы рай.

Вітае дзень чырвоная шыпшына.
Ляцяць праз поле стрэлы цягнікоў.
У слове Беларусь - мая радзіма-
Радна бялёсы колер ад вякоў.

Прыпеў:
Блакітнага ільну гудуць палеткі
Пчаліным роем, толькі назірай.
Мая зямля, любімая навекі,
Мой непаўторны, любы, мілы край.

Ля белых выспаў гор калійнай солі
Чырвоны колер нетраў глыбіні,
Дзе салігорскіх шахтаў рубіконы
Ужо да неба шапкі  паднялі.

Прыпеў:
Блакітнага ільну гусцей нябёсы
А дзень гусцей рамонкавых павек
Мы гэты край сваім абралі лёсам
І мы яму ўдзячныя павек.

Ад Белай Вежы да Дняпра сівога,
Зямля бацькоў, дзе кожны бел і рус
У белы свет вядзе сваю дарогу,
Сваё будуе шчасце беларус.

Прыпеў:
Блакітных васількоў густыя вейкі.
Акаймавалі поля небакрай.
Мая зямля , любімая навекі,
Мой непаўторна белы, мілы край.


Рецензии
Патриотично и красиво! С уважением и пожеланием новых находок и удач!

Анатолий Яльницкий   27.06.2021 21:22     Заявить о нарушении