Вользе Хiжанковай

Аніколі не ўцямяць вар'яты,
Што Сусьвет без жанчыны загіне.
Прыгажосць не схаваць ім за краты,
Бо за ёю стаіць Берагіня.

У жанчыны той -- твар Беларусі,
Валасы -- як паспелае жыта.
Каб мы ўсе не загінулі ў скрусе,
Яна продкаў чытае нам сшытак.

Там наказ: як нам жыць, як маліцца,
Як ісьці, здабываць сваю волю.
Не дае Берагіня стаміцца,
Не дае нам спазнаць яна болю.

Беражэ ад пакут і нянасьцяў
Край, што Богам з нябёс блаславёны,
Каб зямлю абмінулі напасьці,
Каб людзей не кранулі праклёны.

Ад таго -- мой народ вельмі дужы.
Ад таго -- мой народ нескароны.
Тут дзяўчаты, як белыя ружы,
За свабоду ўстаюць у калоны.

Яны крочаць да шчасця, да волі,
Да надзеі, што песняй ліецца,
Каб ніколі, ніколі, ніколі,
Смутку з болем не зведала сэрца.

21.12.2020. Заслаўе


Рецензии
Волечка неверагодная! Прыгожая з твару i добрая душой! Дзякуй!

Елена Ярошевич   28.06.2021 09:20     Заявить о нарушении