***
На кожнай з вуліц --
Знаходжу тэмы: той імпэт,
Што сэрца туліць.
Твару і ўранні, і ўначы --
Шукаю тэмы.
Калі паэзія маўчыць --
Я раб сістэмы.
Скарыцца ёй я не хачу --
Я ёсьць і буду.
Пакуль жывы -- я не маўчу
І веру ў цуды.
Хачу, каб вольным стаў мой кут,
Не страціў мову.
Пакуль я ёсьць, пакуль я тут --
Малюся слову.
21.12.2020. Заслаўе
Свидетельство о публикации №121062604259