Моц адзiнства

Мы жывём на плошчы Пераменаў.
Грукат нашых сэрцаў будзіць волю.
Беларусь на ёй народ займела.
Ён іграць сваю жадае ролю.

Досыць нам маны і абяцанак...
Мы сягоння маем зрок і вочы.
Нашы дзеці выраслі з тых санак,
Што з гары імчалі ў цемень ночы.

Нашых дум не знішчыць, не расплюшчыць,
Не скарыць атрадамі спецназа.
Мой народ прачнуўся: стаў відушчы.
Сёння мы ідзём да волі разам!

У адзінстве -- наша моц і сіла.
Перамогі дух -- у сэрцы кожным.
Нават смерць братоў нас не скасіла --
Крочым мы іх шляхам пераможным.

Крок за крокам набліжаем Волю.
Крок за крокам абуджаем  Веру.
Мы іграем самых смелых ролю.
Мы ўзрасцілі для нямоглых змену.

22.12.2020. Заслаўе


Рецензии