***
Яшчэ крыху -- і воля нас абніме.
Хто з ёй ішоў -- таму адчыняць дзверы.
Хто не даваў ісьці -- бы крот загіне.
Вы чуеце? --'І я таксама чую:
Імчыць да нас нябесная сірвента,
Каб песьняй вечнай мужнасьці расчуліць
Той край, і тых людзей, што знішчаць вета.
Вы бачыце? -- і я таксама бачу,
Як мой народ духоўна паяднаўся.
Ад радасці свабоды людзі плачуць.
Не плача толькі здрайца, што прадаўся.
Вы слухалі яго хлусню з экрана?
Такім як ён -- няма ў свабоды месца.
Няхай жыве: слязамі лечыць раны,
Што стужкаю зялёнай ціснуць сэрца.
А нам усім -- ісці адной дарогай.
Будзіць зямлю, шукаць магілы продкаў,
Што за свабоду адышлі да Бога,
Каб бачыць нас з вышынь ягоным зрокам.
24.12.2020.Заслаўе
Свидетельство о публикации №121062604176