Сонца зыходзiць
сее праменне
над роднай хатай.
Каб мы жылі ўсе
ў шчасьці і згодзе
доўга, багата.
Светлыя промні,
вольныя промні
глебу кранаюць.
Птушкі спяшаюць
сьпевам напоўніць
дзень майго краю.
Дзённая зорка,
ранняя зорка
ззяе з нябёсаў.
Зрокам яскравым,
вонкавым зрокам
дзівіцца з лёсаў.
Боскае неба
грае світанкам,
вокны цалуе.
Пеўні спяваюць
леташнім ранкам
песьню ўдалую.
Сонца ўзыходзіць,
сее праменне
над роднай хатай.
Каб мы жылі ўсе
ў шчасьці і згодзе
доўга, багата.
26.12.2020. Заслаўе
Свидетельство о публикации №121062604152