Адвядзi мой боль

Адвядзі мой боль,
Разгані мой сум --
Супакой мяне паглядам шчырым.
Я тваё цяпло
Ў сэрцы панясу,
Абагрэю ім абсяг Айчыны.

Будзе новы дзень
Песняю ўзлятаць
І крыляць, бы птах, над Беларуссю.
Толькі як, скажы,
Вольнымі нам стаць,
Калі мы ў сутонні дзён пагрузі?

У няволі той
Птушка не пяе --
У яе вачах застыгла неба.
Ёй цяпла зямлі
Сёння не стае,
Не стае вады і нават хлеба.

Клетка і пруты
Працінаюць зрок.
Як спяваць? -- Калі жыццё ў няволі?
Хтосьці гэткі час
Выдумаў знарок:
Адабраў ад кожнага з нас ролі.

Я гляджу ў вакно --
Там вясна цвіце
І чаруе зрок паглядам шчырым.
Ад маіх вачэй
Адлятае цень --
Мы імчым, бы птушкі,  да Айчыны.

27.12.2020. Заслаўе


Рецензии