Зварот

Беларусь мая, твой час настаў
Веру ратаваць зямлі цнатлівай,
І ісьці з той верай да Хрыста:
Cтаць народам, праваслаўнай сілай.

Беларусь мая, свой цяжкі крыж
Ты нясеш адна, -- бяды не бачыш.
Груганоў на Ўсходзе чутны крык --
Вочы іх глядзяць на землі нашы.

Беларусь мая, ратуй дзяцей!
Дай магчымасць ім не здрадзіць веры.
Дай малітву ўсім у цяжкі дзень,
Каб надзея стукалася ў дзверы.

Беларусь мая, сцярпі той здзек,
Што наконт  цябе задумаў д'ябал.
Утапі яго ў сваёй вадзе,
Атруці яго змяіным  ядам.

Беларусь мая, дай веры тым,
Хто прадаў сумленне і свабоду.
Вынішчае Храм і Дух святы,
І карэнні ўласнага народу.
28.12.2019. Заслаўе.


Рецензии