Голас мовы
Праз яго здабываем волю,
Каб жыла яна з роднай мовай
І цяплом сагравала долю.
Мовы спеўнай жывыя словы
Свой пачатак бяруць з крыніцаў,
Што складаюць жыцця аснову,
І спрабуюць з зямлі прабіцца.
Мова смагу ў душы спатоліць --
Яна ўсмешкай матулі ззяе.
Ёсьць у ёй той глыточак волі,
Што на справы людзей натхняе.
Калі ты праваднік тых думак,
То табе -- беларусам звацца.
Мова кожнаму дасьць прытулак.
Жыць без мовы -- адным застацца:
Не пачуць, як спявае вецер
Салаўём у вясеннім садзе.
Голас мовы -- пачуццяў квецень.
Яе з сэрца пчала не скрадзе.
28.12.2020. Заслаўе
Свидетельство о публикации №121062604095