Вузлы жыцця
Кахаў не тых, хто мог суцешыць думкі.
Паэзія мяне назвала мужам.
Я кожны ранак цалаваў ёй рукі.
Яны мне сэрца сагравалі ў сцюжу.
Краналі думкі, ад якіх я плакаў.
Не біў ніколі я Айчыну гужам --
Яна была маім жыццёвым знакам.
Той вузел быў завязаны старанна:
Яго разблытаць здольна толькі слова.
Таму я так люблю світальны ранак --
У ім для вершаў выткана аснова.
03.01.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №121062603833