Словы каханя
Не проста так, -- каб захапiла дух.
Каб сэрцаў стук будзіла сонца ўраньні,
Каб для дваіх свой малявала круг.
Давай з табой спасьцігнем сэнс жыцьцёвы:
Памножым сэрцы на сумесны лёс,
Каб ён быў светлым і зусім не цёмным,
Каб у раллі спадзевам дум прарос.
Давай з табой збудуем белы замак.
І знойдзем для душы сваёй спачын.
Кахаю я. І ты -- кахай таксама,
Бо дзе каханьне -- там няма змаршчын.
Ты кажаш мне, што згодная на ўмовы.
Я ведаю -- цябе паслаў мне лёс.
Мы знойдзем у каханні тыя словы,
Што ўздымуць нас, бы птушкі да нябёс...
03.01.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №121062603729