Зiмовы верш-роздум

Зіма заснежыла лугі.
У белых шаліках дарогі.
З ёй родны кут мой стаў другім.
Ён у сумётах грэе ногі.

На рэчцы лёд скаваў ваду --
Зімой дарогі ўсё прамыя.
Праз рэчку я дамоў іду --
Яна мне ногі не абмые.

І не прашэпча да вясны
На грэбнях хваляў тыя словы,
Што заляталі ў мае сны,
Нібы ў дупло старое совы.

Вада спяшае пад ільдом
Памыць зямлі старое цела.
Зямля з вадою -- гэта дом.
А дом мой там, дзе птушка села.

Там, каля жоўтага акна,
Што ў ноч ліе святло надзеі,
Чакаеш ты мяне адна:
Чакаеш месяцы, нядзелі.

Ты прыручыла трох шашкоў,
Што прабягалі побач з хатай.
Цяпер ядзяць шашкі з гаршкоў.
На снезе -- іх слядоў багата.

Зімовы вечар сцеле дым,
Што ўецца з коміна трывожна.
Не час сустрэцца маладым.
Вясной, напэўна, будзе можна.

07.01.2021. Заслаўе.


Рецензии