***
Якая ад Духа дзіця нарадзіла!
У Віфліеме ўсе гаварылі,
Што гэта цуда, што гэта дзіва.
Слаўся, слаўся, святая Марыя! --
Казалі валхвы той бязгрэшнай дзеве.
І падарункаў ёй надарылі ,
Ды шкураў авечых восем, ці дзевяць.
Слаўся, слаўся, святая Марыя!
Бог даручыу табе лёс чалавечы:
Сына свайго, пра каго гаварылі,
Бо гаварыць проста трэба аб вечным.
Слаўся, слаўся, святая Марыя!
Ад Ірада-звера з дзіцяткам хавайся.
Хутка сын вырасце.
Мукі ён прыме.
Слова ягонага моцна трымайся.
Слаўся, слаўся, святая Марыя!
Веруй у сына, Богу маліся.
Веры святое Гасподзь не адрыне,
Сэрцам жаночым над лёсам схіліся.
09.01.2020. Заслаўе.
Свидетельство о публикации №121062503389