ЗНАК БЯДЫ

На сэрцы -- холад і трывога --
Мароз скаваў надзеі дзён.
Жыву малітвамі да Бога,
Але ці ўчуе словы ён?

Стаіць Айчына на каленях --
Няма заступніка ў царкве.
Душа ад холаду калее,
Сняжынкі падаюць на квет...

Зіма. Зіма над Беларуссю.
Яна жыве ў душы людзей.
Праз сіта ўлады снег цярусіць,
Каб люд на той палёт глядзеў.

Няма ідэі, гіне мова,
Сагнуўся дбайны гаспадар,
Што за кароў прыдбаў свой ровар
І быў памкненняў уладар.

Гібее горад, гіне вёска --
Дарог заблытаны сляды.
У Храме свечка плача воскам,
Да сэрца ліпне знак бяды.

11.01.2019. Мінск


Рецензии