Першы снег

Першы снег я лаўлю рукамі.
Яго дотык я чую пальцамі.
Снег да неба людзей гукае,
Каб не сталі мы веры здрайцамі.

Суцяшаюць сняжынкі думкі --
Белы вальс стаў адвечнай песняю.
Да сняжынак цягну я рукі,
Каб прачнуцца з надзеяй весняю.

12.01.2020. Заслаўе.


Рецензии