***
Ты куды ідзеш шляхам страчаным?
Непакорная, невядомая,
Дзе згубіла ты продкаў спадчыну?
Разарваная камуністамі,
Абабраная іх калгасамі,
Глеба лепшая, поле чыстае
Не прапахлі тут ананасамі.
На балотах торф растрывожылі:
Асушылі ўсё, апаганілі...
Глеба колецца ржавай пожняю
І баліць зямлі рванай ранаю.
Як ты церпіш здзек, мая родная?
Стаў у строй касцоў над пракосамі.
Адстаяць правы яны згодныя.
Хай абудзяць луг віллы з косамі.
25.02.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №121062503248