Барановы прыгоды

Раз баран сабраў на сход
Паў сяла рагатых.
І павёў іх у паход
Супраць дэмакратаў.
Перш чым рушыць, -- пазбіраў
Подпісы суседзяў,
Прыхапіў з забой каран,
Ды мяшочак з меддзю.

Бо яго вучыў Макар --
Трэба жыць прыгожа:
"Дбаць, дзе правая рука,
Што заўжды паможа.
Не сьпяваць абы-чаго
Ў асяродку жабаў,
Бо яны, глядзіш таго
І асвішчуць ззаду".

Ды баран забыў на ўсё,
Што яму казалі.
І праз сем ці восем сёл
Стрэўся ён з казламі.
Штось пачаў бляяць сваё
І чытаць з карана,
Ды забыўся, што раён
Гэты не баранаў.

Тут усё адчулі здзек
Над сваёй праграмай.
І загналі ў хлеў: засек
Хітрага барана.
Той круціўся і бляяў:
А-а-ад-пус-ці-це, бра-а-ткі!
Лепш бы зразу размаўляў
Ты на мове маткі.

Бараноў такіх цяпер --
Стала незлічона.
Іх Макар сто год цярпеў,
Стаў з-за іх вучоным.

1994--1995. Мінск


Рецензии