ЧАС
Мы займелі, нарэшце, гонар.
Вольны рух на зямлі пачаўся --
Ім кіруе свабода слова.
Ім кіруе свабода веры,
Што з‘яднала пачуцці, думкі...
Вера ў праўдзе. А праўда -- дзверы,
За якімі малітвы гукі.
Уставайма, пакуль не позна,
Супраць здзеку, што чыняць каты.
Будзьма сілай вялікай, грознай,
Што разбурыць муры і краты.
Час настаў -- паяднацца духам:
Цераз церні ісьці да волі.
Ад Бярэсця, што па-над Бугам,
Да Сібіры імчыць Пагоня.
23.01.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №121062502984