У дзень гасподняга хрышчэння

У дзень Гасподняга хрышчэння
З нябёс спускаецца мароз.
Вады змяняецца цячэнне
І адкрываецца значэнне
Той веры, што прынёс Хрыстос.

У дзень Гасподняга хрышчэння
Не мае холаду вада,
Бо ў ёй ёсць плоці ачышчэнне:
Душы і Духа прычашчэнне,
І моц, што Бог вадзе надаў.

У дзень Гасподняга хрышчэння
На сонцы грае фарбаў медзь.
І ружавее ў час вячэрні
Ўвесь небасхіл...
Вада -- лячэнне.
І ад яе не захварэць.

18.01.2020. Заслаўе.


Рецензии