У прастрацыi адзiноты
Размаўляе паэт з абразам.
Піша вершы, чытае ноты,
Каб застацца з малітвай разам.
У прастрацыі адзіноты --
Толькі Бог і святое слова.
З ім душэўнай няма самоты,
Бо расце там надзей аснова.
У прастрацыі адзіноты
Я любоў аддаю Сусвету.
Напаўняю няктарам соты,
Каб не кануў мой мёд у Лету.
У прастрацыі адзіноты
Сэрца думкі ў душы ўзрасціла.
Адчувае пагляд іх, дотык,
Ад якога бярэцца сіла.
19.01.2020. Заслаўе
Свидетельство о публикации №121062502857