Маска
Прымусілі іграць чужую ролю...
А маска заігралася знянацку
І нішчыць пачала сумленне, долю...
Сцэнарый той -- жахлівы для Айчыны.
Ён мне штоноч усё мацней баліць.
Гляджу на зоркі сумнымі вачыма,
Спрабую твар ад маскі агаліць.
Ірву рукамі цемры пакрывала,
Разблытваю вузлы, вяроўкі, дрот,
Каб маска тая болей не кранала
Маёй краіны стомлены народ.
І ты, і я -- падманутыя маскай:
Той, што тэатр паблытала з жыццём.
Замест вады цяпер паўсюдна раска.
Замест раллі -- дажджом падмыты дзёрн.
А мы ідзём глядзець на прадстаўленне,
Дзе людзі ў масках кажуць нам аб тым,
Што праўду трэба ставіць на калені,
Каб у хлусні круты пачаўся ўздым.
А я кажу: пара зрываць нам маскі
З актораў тых, што нас вядуць у зман
І крочыць талакой да той развязкі,
Каб кожны з нас сябе на ёй пазнаў.
20.01.2020
Свидетельство о публикации №121062502850