Малюнак

Малюю Беларусь сваёй крывёю.
Стаў белы снег надзеі палатном.
Ці хопіць сілы Вам пайсьці за мною:
Сказаць, што Вы з паэтам заадно?

Ці хопіць мне крыві свой твор завершыць,
Убачыць той спадзеў, што ў сэрцы рос?
На белы снег упаў барвовы вечар.
На вольны снег праліўся думак лёс.

Малюнак той дамалявала раньне.
Пакінулі зубры свае сляды.
Пакуль за волю ў сэрцах ёсьць змаганьне --
Мой родны кут не зведае бяды.

20.01.2021. Заслаўе


Рецензии