Дзе маё дзяцiнства?
За гамонкім гаем, плыць уніз па рацэ.
Уцякло дзяцінства. Толькі звоніць летам,
Ноччу ў снах штурхае, шле прыветы мне.
Там цалуе сонца,
Ветрык павявае,
Усе спяваюць разам: птушкі і зямля.
Неба там бясконца,
Луг сукенкай ззяе.
Чуеш гоман леса , шэпат мураўя.
І сцяжынкай вузкай у казку, пэўна, зойдзеш,
Бо яна там побач, усміхаецца.
Уцякло дзяцінства. Дзе дзяцінства знойдзеш?
Памахала хусткай. Не вяртаецца.
А цяпер уборы,
А цяпер прасторы.
І світанні можаш кожны дзень страчаць…
А усмешка лета,
Майго дзяцінства
Хай жыве у сэрцы – будзе благадаць.
Свидетельство о публикации №121062502815