Прышчы

Прышчы, што выраслі на целе,
Спрабуюць мозгам кіраваць.
А мозг саломку ім не сцеле --
Хоць шэры сам, ды выйшаў з ценю,
Бо разумее, -- прышч на целе
І пальцы могуць адарваць.

Такіх прышчоў, браток, сягоння
Я налічыў амаль мільён.
Бянтэжыць мова іх з пагоняй,
І сымбаль наш, што мкне да гоняў,
Каб мы адчулі веліч волі:
Насілі праўды медальён.

І ты, і я сягоння можам
Змяніць жыццё, палепшыць лёс.
А той, хто можа -- пераможа,
Бо ён шаптаў штодзённа: Божа,
Аддай мне, што табе нягожа,
Каб дух наш з вераю ўваскрос.

22.01. 2021. Заслаўе


Рецензии