У Заслауi
Неба хмурае. Сонца няма.
Сэрцу хочацца з сэрцам параіцца,
Каб сцяжына да шчасця вяла.
У Заслаўі звычайная раніца --
Па Рагнедзе сумуе туман.
Ізяслаў дапамог з думкай справіцца --
Не завёў мяне ў ранішні зман.
У Заслаўі звычайная раніца.
Каля замчышча -- Свіслачы сны.
Пчолы з кветкамі хочуць управіцца,
Яны роем імчаць да вясны.
У Заслаўі звычайная раніца.
Толькі тут мне цябе не стае.
Вершы пішуцца, песні не граюцца --
Ахвярую ёй ноты свае.
26.01.2020. Заслаўе
Свидетельство о публикации №121062502511